Марш так і не санкцыянавалі. Арганізатары казлы. Людзі прыйшлі, мала праўда. Можа 200 чалавек. Ці нават болей. Ніякіх сьцягоў. У мегафон амап крычыць каб разыходіліся, каб спускаліся ў мэтро. Потым адзін з арганізатараў нават сказаў каб разыходзіліся. Тады нахалеру было зваць, каб потым сказаць разыходзіцца. Карацей нічога цікавага.
Альтэрнатыўная акцыя на прашпэкце Міра. Рушым туды на мэтро. Выходзім. Амап ужо там. Сталі, стаім. Нас 3 чалавекі. Падыходзяць амапаўцы, цікавяцца, што робім. "Сяброў чакаем" - "навошта?" - "у макдак пойдзем" - "ладна". Адыйшлі ад нас амапаўцы. Тут жа прыязджае нейкая шышка з чырвонымі лампасамі. Нешта крычыць, паказвае на нас рукой. Амапаўцы зноў да нас бягуць. Перад намі паўстае нялёгкае пытаньне: "У амапаўскі аўтобус ці ў мэтро. Сам генэрал прыказаў" Мы так "мы лепей у макдак". "Давайце, ідзіце адсюль". Пайшлі ў макдак. Па макдаку ўжо хадзілі амапаўцы. Спусьціліся з другога паверху. "напэўна месца не знайшлі" - падумалі мы :) Пакушалі, ну й разышліся :)
Вось такі быў марш нязгодных для мяне. Адно прыемна, што сам гэнерал намі цікавіўся :)
- Марш Несогласных, 6 мая, Москва...
(Leave a comment)
(Leave a comment)
штосьці зусім хрэнова...
О да! Я всю жизнь мечтал получить резиновой дубинкам по почкам или водомётом по лицу
Было б болей, каб не затрымалі напярэдадні некаторых актывістаў дый каб дазволілі мітынг.
Недзе бачыў лічбу ў 300-500 чалавек, але нешта я столькі не бачыў :) Калі журналюг лічыць, можа столькі й было )))
Недзе бачыў лічбу ў 300-500 чалавек, але нешта я столькі не бачыў :) Калі журналюг лічыць, можа столькі й было )))
На Расеі мы паставілі крыжык пасьля 2-га лютага. Забей на расейскую палітыку, яе ўжо не існуе. ;)
Ну я какбэ за Расею не зьбіраюся паміраць. Хадзіў дзеля цікавасьці, паглядзець на гэта ўсё сваема вачыма. :) Усё гнілое...
![[info]](http://l-stat.livejournal.com/img/userinfo.gif)

2008-05-06 08:14 pm (UTC)